М. Мірны і У. Ваўчкоў не будуць гуляць супраць палякаў на этапе Кубка Дэвіса

Для парнай гульні з камандай Польшчы сярод беларусаў адбылася замена. Замест заяўленага дуэту Максім Мірны і Уладзімір Ваўчкоў згуляюць маладыя тэнісісты Павел Катляроў і Андрэй Каратчэня.

Пасля двух адзіночных гульняў, што адбыліся 18 ліпеня, беларусы саступаюць з лікам 0:2. Зараз палякам для агульнай перамогі дастаткова толькі выйграць адну з апошніх трох сустрэчаў.

На сёння, 20 ліпеня, запланаваны 2 адзіночныя спатканні, у якіх згуляюць Максім Мірны і Міхал Пшышэўжны, а таксама Уладзімір Ваўчкоў і Ежы Яновіч. Аднак і тут капітаны маюць права замяніць гульцоў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі