Маці асуджанага фронтаўца просіць пераглядзець крымінальную справу сына

Маці былога сябра Партыі БНФ Аляксандра Фёдарава спадарыня Анастасія напісала заявы Аляксандру Лукашэнку, генпракурору Рыгору Васілевічу і пракурору Магілёўскай вобласці з просьбай перагледзець справу сына, які асуджаны на 5 гадоў зняволення за прысваенне 14 мільёнаў рублёў. Па версіі следства ён выдаваў заробак на падстаўных асобаў.
Маці Аляксандра Фёдарава лічыць што сына асудзілі несправядліва, таму і просіць перагледзіць справу, але на справядлівасць асабліва не спадзяецца:

"Я лічу, што асудзілі абсалютна ні за што. Ён мог бы выплаціць нават гэтую суму. Ну я б знайшла гэтыя грошы, каб ён наогул не сядзеў. Але нас ніхто не спытаў. Увесь час яго ў прыклад ставілі. Прыходзілі паказвалі ўсім узорны прыклад. Можа ён і напісаў на каго-небудзь лішнія грошы. Але калі нешта ламалася і трэба было тэрмінова адрамантаваць, ён купляў за свае грошы".


Падставы, каб вызваліць Фёдарава па амністыі ёсць. Ён адбыў неабходны тэрмін у заключэнні і не меў ніякіх вымоваў. Але адвакат Павел Сапелка, які абараняў Фёдарава, лічыць, што яму не патрэбнае памілаванне, яму патрэбны законны прысуд:

"Прысуд у дачыненні Фёдарава быў вынесены незаконна. Суд не прыняў шматлікіх довадаў і доказаў, якія прадстаўляў бок абароны. І гэта перашкодзіла вынясенню правільнага, законнага прысуду".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі