Маці Мікалая Аўтуховіча просіць сына спыніць галадоўку

Маці ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча Лілія Юльянаўна просіць сына спыніць галадоўку. Нагадаем, Аўтуховіч з пачатку лютага знаходзіцца ў мінскім следчым ізалятары, з 16 красавіка ён галадае, патрабуе найхутчэйшай перадачы сваёй справы ў суд альбо вызвалення.  Лілія Юльянаўна просіць сына не рызыкаваць сваім здароўем і жыццём. "Ім ён патрэбны мёртвым, а нам — жывым", — цытуе словы маці сайт regionby.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі