Маці-рэкардысткі запазычыліся за ўтрыманне дзяцей мільёны
Ганцавіцкія міліцыянты збіралі бацькоў, якія не аплочваюць дзяржвыдаткі на ўтрыманне кінутых імі дзяцей і прыгразілі скіраваць іх у ЛПП, калі запазычанасці не будуць сплочаныя. Паводле аднаго з удзельнікаў сходу, адзін з міліцыянтаў сказаў: “Ніхто з вамі цацкацца не будзе, не хочаце рабіць добраахвотна - будзеце рабіць пад канвоем”. На Ганцаўшчыне ажно 58 чалавек запазычыліся за ўтрыманне дзяцей. Больш за 100 іх дзетак знаходзяцца ў прытулках.
Гэтак, Марыя К. з в. Хатынічы павінна дзяржаве 26 млн. рублёў (7 дзяцей у інтэрнатах), яе аднавяскоўка Святлана Валуевіч запазычыла дзяржаве больш за 10 млн. рублёў (6 дзяцей у інтэрнатах).
Гэтак, Марыя К. з в. Хатынічы павінна дзяржаве 26 млн. рублёў (7 дзяцей у інтэрнатах), яе аднавяскоўка Святлана Валуевіч запазычыла дзяржаве больш за 10 млн. рублёў (6 дзяцей у інтэрнатах).