Мадонна адмяніла свае канцэрты: боль, які я адчуваю, невыносны

Мадонна адмяніла свае канцэрты: боль, які я адчуваю, невыносны

Амерыканская спявачка Мадонна перапыніла гастрольны тур "Madame X". Яна адмяніла тры канцэрты, спаслаўшыся на стан здароўя, перадае Бі-Бі-Сі.

Поп-зорка напісала ў сябе ў Instagram, што зрабіла гэта па патрабаванні лекараў, бо адчувае "невыносныя болі".

"Прашу прабачэння за гэты нечаканы паварот падзей. Выступы прыносяць мне столькі радасці, іх адмена — гэта пакаранне для мяне, але боль, які я цяпер адчуваю, мне невыносны, і мне трэба адпачыць і прытрымлівацца ўказанняў лекара, каб паправіцца і працягнуць выступы", — напісала спявачка.

Раней Мадонна казала фанатам, што пакутуе ад парванай звязкі і боляў у калене. У сацсетках яна пісала, што прымае ледзяныя ванны для аблягчэння болю.

Мадонна вядомая тым, што вельмі неахвотна адмяняе свае канцэрты. За сваю 37-гадовую кар'еру яна адмовілася выступіць толькі на некалькіх канцэртах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі