МАГАТЭ: Запарожская АЭС зноў падключана да электрычнасці
Военный на фоне ЗАЭС / Reuters
Запарожская АЭС у акупаваным Энергадары зноў падключана да ўкраінскай энергасістэмы. Пра гэта паведаміла МАГАТЭ 17 верасня. Усе шэсць рэактараў станцыі спыненыя, але сістэма астуджэння павінна працаваць нават пасля адключэння. Для гэтага і трэба электрычнасць. Інакш узнікае вялікая рызыка аварыі.
З чатырох ліній, якімі станцыя звязаная з энергасістэмай Украіны, працуе толькі адна.
— У сувязі з паўторным падключэннем асноўнай лініі ўчора [16 верасня. — Еўрарадыё] днём, тры рэзервовыя лініі электраперадач зноў знаходзяцца ў рэзерве. Тры іншыя асноўныя знешнія лініі электраперадач 750 кВ, якія былі страчаныя раней падчас канфлікту, застаюцца адключанымі. Усе шэсць рэактараў ЗАЭС знаходзяцца ў стане халоднага супыну, але ім па-ранейшаму патрабуецца электраэнергія для падтрымання неабходных функцый бяспекі. З 5 верасня станцыя не пастаўляе электраэнэргію хатнім гаспадаркам, заводам і іншым асобам, якія залежаць ад яе для сваіх патрэб, — піша МАТАГЭ.
З пачатку сакавіка ЗАЭС і Энергадар знаходзяцца пад акупацыяй Расіі. На тэрыторыі станцыі і вакол яе расійскія войскі размяшчалі ваенную тэхніку і абстрэльвалі бліжэйшыя тэрыторыі, прыкрываючыся "ядзерным шчытом".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.