Магілёў адбыў чарговы Дзень цвярозасці (фота)

У Магілёве прайшоў чарговы Дзень цвярозасці. Агалоскі не было, таму большасць жыхароў былі да свята не гатовыя.
Першыя сутыкнуліся са святам тыя, для каго яно і прызначанае - мясцовыя пітакі. Расчараваныя адыходзілі яны ад ларкоў і стаялі вакол магазінаў.

У аўтобусах не было аматараў піва, а ля гандлёвых кропак - "гарністаў" з "чарнілам". Ды і п'яных на вуліцах горада было значна менш. Да 16 гадзін у выцвярэзнік трапіў толькі адзін чалавек, калі штодня да гэтага часу трапляюцца 3-4.

Аднак да 22-й у выцвярэзніку было ўжо 15 чалавек - сярэдняя норма. Выглядала на тое, што магілёўцы дачакаліся цемры і выпівалі як звычайна.

У Магілёўскім наркадыспансэры "Еўрарадыё" сказалі: "Хранічныя хворыя за дзень вылечыцца не могуць Аднак гэты дзень можа стаць для іх званком да змены ладу жыцця. Гэта свайго роду псіхалагічная устаноўка - сёння ня п'ем".

Фота Міколы Зарэцкага



Прылаўкі былі абы-як прыкрытыя драным кардонам



Прыпынкавыя сьметніцы, як заўжды, нагадвалі букеты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі