Магілёўскі "Днепр" прайграў у чвэрцьфінале Кубка чэмпіёнаў Садружнасці
Футбалісты магілёўскага "Дняпра" завяршылі выступ на XVIII міжнародным футбольным турніры "Кубак чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і Балтыі", які праходзіць у Маскве. У чвэрцьфінале каманда Андрэя Скорабагацькі прайграла казахстанскаму "Актобе" з лікам 1:3 (Бычонак, 25 — Эсомба, 14, Галаўской, 20, Кенжысарыеў, 61).
Летась "Актобе" перашкодзіў прайсці ў паўфінал КЧС мінскаму МТЗ-РІПА (4:1), нагадвае БелаПАН.
Бронзавыя прызёры чэмпіянатаў Беларусі 2009 і 2008 гадоў "Днепр" і МТЗ-РІПА замянілі на турніры чэмпіёна — барысаўскі БАТЭ, які з-за ўдзелу ў еўракубках пазней за іншых сышоў у адпачынак.