Магілёўскі "Дняпро" патрапіў на іспанскі "Вільярэал"
У Швейцарыі прайшло лёсаванне плэй-оф Лігі Еўропы па футболе. Сапернікам мінскіх "дынамаўцаў" стаў бельгійскі клуб "Бруге". Сапернікам БАТЭ вызначаны партугальскі клуб "Марыціма", а магілёўскага "Дняпра" - іспанскі "Вільярэал". Свой першы матч БАТЭ правядзе на сваім полі, а "Дынама" і "Дняпро" - у гасцях. Гульні пройдуць 19 і 26 жніўня.