Магілёўскі гарвыканкам абвяргае дазвол на мітынг супраць указу №60

Чыноўнікі Магілёўскага гарвыканкама абвяргаюць інфармацыю, што яны дазволілі мітынг супраць прэзідэнцкага ўказу №60. Гэтае абвяржэне з'явілася на сайце выканкаму. Нагадаем, паведамлялася, што дазволены мітынг пройдзе 24 ліпеня каля Дома культуры. На ім мусіў прагучаць пратэст супраць прэзідэнцкага ўказу №60, які абмяжоўвае сферу інтэрнэту ў Беларусі.

Па словах чыноўнікаў, заяўнікі хацелі правесці акцыю на плошчы Савецкай. Між тым, у Магілёве дазволена праводзіць такія акцыі толькі каля дома №64а па вуліцы Чалюскінцаў. Таму чыноўнікі адмовілі ў дазволе на акцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі