Магілёўскі гарвыканкам не дазваляе пікеты ў спальных раёнах

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў актывістам створанай Партыі свабоды і прагрэсу правесці тры пікеты, паведамляе Радыё Свабода. Партыйцы збіраліся выставіць іх у трох спальных раёнах і такім чынам звярнуць увагу ўладаў на актуальныя мясцовыя праблемы. Чыноўнікі матывавалі сваю адмову тым, што абраныя месцы для пікетаў не з’яўляюцца вызначанымі для правядзення масавых мерапрыемстваў. Як вядома, у Магілёве месцам для пікетаў вызначаная пляцоўка каля будынку па вуліцы Чэлюскінцаў, 64А. Аднак заяўнікі не бачаць ніякага сэнсу, каб ладзіць пікет там. Яны хацелі сабраць подпісы жыхароў спальных раёнаў і такім чынам падштурхнуць мясцовыя ўлады да разгляду пэўных пытанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі