Магілёўскі вагонабудаўнічы не можа прадаць прадукцыю за лістапад
Магілёўскі вагонабудаўнічы завод не можа рэалізаваць 100 грузавых паўвагонаў, вырабленых у лістападзе мінулага года. Як паведамляе афіцыйны сайт аблвыканкама, пра гэта на нарадзе ў гарвыканкаме сказаў дырэктар прадпрыемства Віктар Суханаў. Набыць гэтыя вагоны не можа цяпер і Беларуская чыгунка, бо для гэтага ёй патрэбны крэдыт. Таму пакуль запасы гатовай прадукцыі на заводзе складаюць каля 24 мільярдаў рублёў.
Па словах дырэктара, заводу таксама бракуе і запчастак, якія вырабляюца толькі па-за межамі Беларусі. Каб вырашыць гэтую праблему, патрэбна мадэрнізацыя на 50 мільёнаў долараў, кажа Суханаў.
Па словах дырэктара, заводу таксама бракуе і запчастак, якія вырабляюца толькі па-за межамі Беларусі. Каб вырашыць гэтую праблему, патрэбна мадэрнізацыя на 50 мільёнаў долараў, кажа Суханаў.