Магілёўскіх назіральнікаў не пусцілі на азербайджанскія выбары

Актывісты няўрадавай арганізацыі "Модэс" з Магілёва цэлую ноч правялі на азербайджанскай мытні.
Актывісты Аксана Самуйлава, Вадзім Пагосцер, Мікалай Лапуцін, Крысціна Сібагатуліна, Аляксандар Гарбачоў былі ў міжнароднай місіі. Разам з датчанамі, азербайджанцамі, грузінамі яны ехалі назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Азербайджане 7 лістапада. Пра гэта Ёўрарадыё паведаміў каардынатар арганізацыі "Модэс" Сяргей Лапуцін. У Тбілісі актывісты чакалі абяцаных акрэдытацыяў. Але без тлумачэння прычынаў ім паведамілі, што акрэдытацыі ануляваныя і яны не маюць права назіраць за выбарамі.

Актывісты загадзя купілі квіткі на вылет з Баку ў Беларусь, таму планавалі ўначы прыехаць у Баку. Але іх затрымалі на мытні. Яны цэлую ноч знаходзіліся ў паліцэйскім участку памежнага пераходу "Баюк Касік", кажа Сяргей Лапуцін:

Лапуцін: "Іх паінфармавалі, што прычынай затрыманне з’яўляецца тое, што яны непажаданыя госці ў  Азербайджане".

Сёння, 8 лістапада магілёўцы едуць цягніком у Тбілісі, адтуль будуць вяртацца ў Беларусь. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі