Магілёўскія КДБшнікі правялі “раззбраенне” школ
З мінулага года КДБ Магілёўскай вобласці знаходзіць у школьных музеях рэгіёну дзейныя бомбы і снарады, размешчаныя ў музеях і кутках, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. За гэты час “чэкісты” знайшлі дзейныя трацілавыя шашкі, артылерыйскія снарады, гранаты, мінамётныя міны. А ў адной з абласных школаў была выяўлена асколачная авіяцыйная бомба, піша газета "Магілёўскія ведамасці".
За час правядзення праверкі з кастрычніка 2009 да лютага 2010 года была знойдзена 224 выбухованебяспечныя прадметы: адна авіябомба, 26 артылерыйскіх снарадаў, 8 мінамётных мін, 8 гранатаў, 3 трацілавыя шашкі, 17 артылерыйскіх дэтанатараў, 11 запалаў, 145 баявых патронаў. Разам гэта складае каля 18 кілаграмаў у трацілавым эквіваленце.
Глядзі таксама:
У школьным музеі на Пружаншчыне супрацоўнікі КДБ канфіскавалі боепрыпасы