Магілёўскую ўстанову культуры эвакуявалі з-за пакета з ключамі
Здарэнне адбылося ў другой палове дня 18 сакавіка.
Каля 15-й гадзіны трывожны сігнал паступіў у Дэпартамент аховы МУС з будынка Магілёўскага абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы. Падазроны безгаспадарны пакет каля тарца будынка цэнтра знайшоў вартаўнік. Міліцыянты агарадзілі месца здарэння, эвакуявалі работнікаў метадычнага цэнтра, абласной філармоніі і наведвальнікаў.
У падазроным поліэтыленавым пакеце, аднак, сапёрна-піратэхнічная група выявіла ключы, паведамляе БЕЛТА. Ленінскі РАУС Магілёва па гэтым факце пачаў праверку.
Фота — БЕЛТА