Махляры спрабуюць выбіць грошы ў беларускіх прадпрыемстваў
Сумніўныя прапановы ад нібыта прэстыжных замежных кампаній атрымалі дзесяткі беларускіх прадпрыемстваў. На карэспандэнцыі стаяў штамп, падобны да сімволікі Еўрасаюза.
Атрымальнікам прапаноўвалася запоўніць анкету, абяцалася бясплатна надрукаваць інфармацыю пра кампанію ў нібыта прэстыжных бізнэс-каталогах. Патрабавалася толькі "дробязь" — паставіць на анкету подпіс і пячатку кампаніі.
Ужо праз тыдзень, атрымаўшы рэквізіты, махляры пачыналі патрабаваць у прадпрыемства аплаты рэкламы — каля 1 тысячы еўра за год, а тэрмін кантракта мінімум тры гады. Інакш пагражалі ўнесці фірму ў нейкі "чорны спіс", сапсаваць ёй рэпутацыю, пачаць "выбіваць" грошы праз суд.
Як адзначае тэлеканал ОНТ, рэклама тых прадпрыемстваў, якія ўсё ж заплацілі, нідзе так і не з'явілася. Паводле звестак праваахоўнікаў, падобнай дзейнасцю займаецца як мінімум дзесятак замежных прадпрыемстваў, зарэгістраваных у розных еўрапейскіх гарадах. Ад іх ужо пацярпелі фірмы ў Чэхіі, Літве і Латвіі.