Махляры выйгравалі ў покер пры дапамозе "шпіёнскіх" кантактных лінзаў (відэа)
Дзейнічалі яны ў адным з казіно Брэста.
Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, двое брэстаўчан падчас гульні выкарыстоўвалі спецыяльную калоду карт, якую набылі праз інтэрнэт. Ігральныя карты былі пазначаныя і давалі свячэнне ва ўльтрафіялетавым дыяпазоне. Праз адмысловыя кантактныя лінзы яны дазвалялі ўбачыць схаваныя малюнкі па-за "кашуляй" карты.
Махляроў затрымалі разам з круп'е і адміністратарам казіно, якія і ўводзілі "цудоўную" калоду на стол. Праваахоўнікі высветлілі, што такім чынам за адну гульню яны маглі выйграць ад 800 да 2000 долараў.
Агулам ад жніўня мінулага года зламыснікі паспелі завалодаць 150 мільёнамі рублёў.
За тыдзень беларусы двойчы выйгравалі ў покер па 200 тысяч долараў