МАК адмяніў сусветную эстафету алімпійскага агню
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) адмяніў сусветную эстафету алімпійскага агню перад Алімпійскімі гульнямі. Зараз эстафета будзе праходзіць толькі на тэрыторыі краіны, якая прымае Алімпіяду. Выканаўчы дырэктар МАК Жыльбэр Фелі растлумачыў гэтае рашэнне меркаваннямі бяспекі.
Упершыню сусветная эстафета алімпійскага агню была праведзеная перад Гульнямі 2004 года ў Афінах. Па словах Фелі, пасля той эстафеты ў МАК прыйшлі да высновы, што такія мерапрыемствы лепш праводзіць толькі на тэрыторыі краіны — гаспадыні Алімпіяды.
Аднак арганізатары Алімпіяды-2008 у Пекіне таксама выказалі жаданне правесці сусветную эстафету, і Алімпійскі камітэт пайшоў ім насустрач. Правядзенне эстафеты суправаджалася шматлікімі акцыямі пратэсту. Большасць удзельнікаў гэтых акцый пратэставалі супраць палітыкі Кітая ў Тыбеце і супраць парушэнняў правоў чалавека ў гэтым рэгіёне.
"Прессбол"