Макей: Адзіны шлях для Беларусі – мадэрнізацыя і дэмакратызацыя
"Курс беларускага кіраўніцтва нязменны. Аб ніякім рэгрэсе ў дыялогу з ЕС з нашага боку гаворкі няма. Працягнецца далейшы рух па мадэрнізацыі і дэмакратызацыі. Іншага шляху для такой краіны, як Беларусь, няма", – заявіў на адкрыцці Мінскага форума старшыня Адміністрацыі Прэзідэнта Ўладзімір Макей. Беларускі чыноўнік падкрэсліў, што прагрэс за апошнія два гады не параўнаць з папярэднімі 12 гадамі: "Нас дакараюць, што мы не даволі дэмакратычныя, не адпавядаем еўрапйескім каштоўнасцям, што маецца рэгрэс у адносінах з ЕС. Я лічу, што гэта безадказныя заявы. Калі глядзець на дынаміку ва ўсіх сферах, то абсалютна адназначна, што за апошнія два гады тут адбыліся сур'ёзныя паступовыя змены. І яны абсалютна непараўнальныя з нулявым вынікам папярэднх 12 гадоў, якія асацыюцца са спробай ізаляцыі і санкцыямі".
Уладзімір Макей дадаў, што Беларусь чакае аб ЕС спрашчэння візавага рэжыма, канчатковай адмены санцкцыі ў адносінах да чыноўнікаў, лібералізацыі ўзаемнага гандлю і перамоваў па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.