Махляры скралі ў брытанскай кампаніі 22 тоны элітнага сыру
Cыр, ілюстрацыйнае фота
22 тоны элітнага сыру скралі махляры ў вядомай брытанскай кампаніі Neal's Yard.
Ашуканцы выдалі сябе за аптовых гандляроў і падманам атрымалі буйную партыю элітных сыроў на суму больш за 300 000 фунтаў.
Уладальнік валійскай фермы, дзе робяць чэдар Hafod, Патрык Холдэн у каментары Бі-Бі-Сі выказаў меркаванне, што сыр маглі прадаць у Расію ці на Блізкі Усход.
Мужчына прызнаўся, што і сам ён, і Neal's Yard ўзрадаваліся, калі атрымалі заказ на вялікую партыю. Паводле Холдэна, іх індустрыя невялікая, таму ўсё трымаецца на сувязях і на даверы.
Лонданская паліцыя пачала расследаванне па справе аб крадзяжы буйной партыі сыру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.