Макс Барскіх ўступіў у УСУ: грошы за канцэрты ў Расіі вяртаць не збіраецца

Макс Барскіх ў ваеннай форме / скрыншот Еўрарадыё
Макс Барскіх ў ваеннай форме / скрыншот Еўрарадыё

Украінскі спявак Макс Барскіх далучыўся да Узброеных сілаў Украіны. Пра гэта ён распавёў у сябе ў Instagram.

Хто мог сабе ўявіць? Яшчэ месяц таму адзінае, што было ў мяне ў руках — гэта мікрафон. І толькі. Але цяпер час змяніўся...скажыце, як будзем святкаваць нашу перамогу? — кажа Макс Барскіх.

Раней Макс Барскіх скасаваў свае канцэрты ў Расіі і адмовіўся вяртаць грошы за квіткі. Ён заявіў, што сродкі пойдуць на карысць Украіны.

Сярод украінскіх музыкаў у склад УСУ ўвайшлі таксама Святаслаў Вакарчук і гурт "Бумбокс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі