Макс Мірны выбыў з парнага разраду Ўімблдона

Макс Мірны выбыў з парнага разраду Ўімблдонскага тэніснага турніру. У матчы 3 круга беларус разам з індыйцам Махешам Бхупаці ва ўпартай барацьбе прайграў інтэрнацыянальнаму дуэту Роберт Ліндстэдт са Швецыі — Хорія Тэкеу з  Румыніі. Першыя два сэты выйгралі Мірны і Бхупаці. Але пасля швед і румын перахапілі ініцыятыву і выйгралі тры партыі запар, забяспечыўшы сабе выхад у наступны круг.

Лік па сэтах: 6:3, 6:4, 3:6, 6:7, 6:8.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі