Максім Мірны ўзняўся на 12-е месца ў парным рэйтынгу АТП
Максім Мірны ўзяўся з 18-га на 12-е месца ў парным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Яго партнёр індыец Махеш Бхупаці застаўся на сёмай пазіцыі, паведамляе БелаПАН. На мінулым тыдні тэнісісты дайшлі да фіналу турніру серыі "Мастэрс" у Монтэ-Карла. У вырашальным матчы пры ліку 3:6, 0:2 яны спынілі барацьбу з-за траўмы левай нагі ў Бхупаці. Пераможцамі былі абвешчаныя першыя ракеткі свету Дэніел Нестар (Канада) і Ненад Зімонджыч (Сербія).
Цяперашні рэйтынг Мірнага самы высокі пасля 23 сакавіка. Па выніках мінулага сезону тэнісіст заняў 11-е месца.
У адзінкавым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Вікторыя Азаранка засталася на дзявятым месцы, Вольга Гаварцова — на 43-м. На мінулым тыдні абедзве спартоўкі з-за траўмаў датэрмінова пакінулі турнір у Чарльстоне (ЗША).