Максім Мірны выбыў з ліку 50 лепшых тэнісістаў свету

У распаўсюджаным 21 траўня штотыднёвым рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў беларускі спартовец займае 54-е месца, апусціўшыся на дзевяць пазіцый. У Топ-50 ён знаходзіўся чатыры тыдні, з 23 красавіка. У панядзелак Мірнага ў адзіночным разрадзе напаткала чарговая няўдача.

У першым крузе (1/16 фіналу) турніру ў аўстрыйскім Пёртшаху з прызавым фондам 353.450 еўра з лікам 4:6, 4:6 ён прайграў французу Мацье Манкуру, які займае 141-е месца ў рэйтынгу.

У парным разрадзе Мірны (3-е месца ў сусветным парным рэйтынгу) згуляе з Уладзімірам Валчковым (739). Іх сапернікі ў першым крузе (1/8 фіналу) - чэхі Леас Фрыдль (47) і Давід Шкох (38).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі