Максім Мірны згуляе за Беларусь у матчы Кубка Дэвіса
Максім Мірны возьме ўдзел у матчы першага круга 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Італія — Беларусь, які пройдзе 5—7 сакавіка 2010 года.
"Я рады, што да мяне звярнуліся. Прыкладу ўсе намаганні, каб быць да матчу ў аптымальнай форме і прынесці карысць камандзе", — паведаміў Мірны на прэзентацыі ў Мінску дакументальнага фільма "Эфект Мірнага".
Паводле слоў тэнісіста, ён пакуль не ведае, з кім будзе гуляць на турнірах у пары ў новым сезоне, але гэта будзе адзін з гульцоў, якія выступяць на выніковых спаборніцтвах у Лондане 22—29 лістапада. На гэты турнір запрошаны спартсмены, якія паказалі найлепшыя вынікі сёлета.
Супрацоўніцтва Мірнага з ізраільцянінам Эндзі Рамам пасля заканчэння сезона будзе спынена, бо паправіўся яго партнёр Джонатан Эрліх, нагадвае БелаПАН.