Максім Мірны зноў прайграў, на гэты раз у пары з Вікторыяй Азаранка
Чарговую паразу атрымаў на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі беларускі тэнісіст Максім Мірны. На гэты раз ён прайграў разам з Вікторыяй Азаранка ў спаборніцтве змяшаных пар.
У 1/16 фінала леташнія віцэ-чэмпіёны “Australian Open” саступілі польска-амерыканскаму дуэту Марцын Макоўскі / Мейлен Ту – 3:6, 6:7 (4:7), паведамляе "Прессбол".
Адзначым, што напярэдадні Азаранка завяршыла сваё выступленне ў адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У 1/16 фінала яна прайграла трохразовай чэмпіёнцы "Australian Open" амерыканцы Сірэне Уільямс – 3:6, 4:6.
З кожнай паразай рэйтынг Максіма Мірнага, як у адзіночным, так і ў парным разрадзе, падае. Зусім магчыма, што ён не патрапіць на Алімпійскія гульні.