Максімальнае збліжэнне Зямлі з Месяцам не пагражае ніякімі катаклізмамі

Група спецыялістаў і метэаролагаў апублікавала заяву на інтэрнэт-партале "Метэанавіны", у якой абвяргаюць распаўсюджаную ў прэсе і благасферы інфармацыю пра магчымыя наступствы максімальнага збліжэння Зямлі са спадарожнікам.

Месяц рухаецца вакол Зямлі па эліптычнай арбіце, і раз на 19 гадоў адлегласць паміж гэтымі касмічнымі целамі скарачаецца да мінімуму — 356,6 тысячы кіламетраў.

У гэты перыяд памер месячнага дыска ў небе павялічыцца амаль на 10%, што будзе заўважна няўзброеным вокам, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі