Маладафрантовец Юльян Місюкевіч не вярнуўся з допыту ў КДБ
Актывіст "Маладога Фронту" Юльян Місюкевіч не вярнуўся з допыту ў КДБ.
Нагадаем, 6 студзеня Місюкевіч паспеў паведаміць сябрам праз "смс", што як толькі ён здаў іспыт ва ўніверсітэце, як яго адтуль забралі супрацоўнікі КДБ.
Верагодна, што Місюкевіча дапытвалі у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках у Мінску.
Пасля 12:30 хлопец не выходзіў на сувязь, ягоны тэлефон увесь час адключаны.
Паплечнікі Місюкевіча лічаць, што яго маглі як пакінуць у якасці "падазраванага" ў КДБ, так і асудзіць за ўдзел у акцыі 19 снежня і адвезці на Акрэсціна, піша прэсавая служба МФ.