“Маладафронтаўцаў” затрымалі з матэрыяламі да "Хроснага бацькі–4"

Пяцярых маладафронтаўцаў затрымалі за флэшмоб каля расійскай амбасады. Актывісты хацелі нагадаць пра перамогу войскаў ВКЛ над маскоўскімі войскамі ў 1514 годзе. Удзельнікі акцыі збіраліся перадаць зварот да амбасадара і матэрыялы да фільму “Хросны бацька–4”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар “Маладога фронту” Станіслаў Стэсік.

Стэсік: "Нашы актывісты выйшлі пад расійскую амбасаду, каб зладзіць флэшмоб. Усе пяць удзельнікаў былі затрыманыя. Іх адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Мы хацелі перадаць расійскаму амбасадару дыск з відэазапісамі і зварот. Мы хацелі нагадаць, што калісьці ў 1514 годзе мы перамаглі, хоць нас было менш”.

Зараз затрыманыя знаходзяцца ў пастарунку. На іх складаюць пратаколы, астатнія абставіны пакуль невядомыя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі