“Маладафронтаўцы”, затрыманыя 7 лістапада, выйшлі на волю
Пяцёра сяброў “Маладога фронту”, затрыманых 7 лістапада, асудзілі сёння да трох сутак адміністрацыйнага арышту кожнага. Усе яны прызнаны вінаватымі ў парушэнні парадку правядзення масавых акцый.
Паколькі трое сутак маладыя людзі правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску да суда, іх адпусцілі на волю з залы суда, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, 7 лістапада каля 11 гадзін прыкладна дзесяць маладых людзей сталі на вуліцы Камсамольскай каля помніка Феліксу Дзяржынскаму насупраць будынка Камітэта дзяржбяспекі. Яны трымалі расцяжку "Камунізм пад трыбунал!".
Праз некалькі хвілін супрацоўнікі міліцыі затрымалі семярых з іх. Двух непаўналетніх міліцыя адпусціла. На пяць актывістаў "Маладога фронту" былі складзены пратаколы за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.