Маладога дэмакрата Данілу Барысевіча вызвалілі без складання пратакола

Актывіста моладзевага крыла АГП "Маладыя дэмакраты" і студэнта-"каліноўца" Данілу Барысевіча вызвалілі праз тры гадзіны без складання пратакола – паведаміў Радыё Рацыі адзін з сябраў гэтай арганізацыі Аляксандр Сцепаненка.

"Калі праехаў картэж Лукашэнкі, ён выкрукнуў некалькі лозунгаў супраць прэзідэнта. Да яго адразу падышлі супрацоўнікі службы бяспекі прэзідэнта, адабралі пашпарт, павялі ў двары. Потым яны выклікалі нарад АМАПа, які ўжо даставіў яго ў Цэнтральны РУУС", - распавёў Сцепаненка.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі