"Малады фронт": мясцовыя выбары — гэта барацьба за свядомасць грамадства
У Мінску ў закрытым фармаце прайшоў сёмы па ліку з'езд "Маладога фронту". На ім прысутнічала 86 дэлегатаў з 22 гарадоў краіны. Старшынём арганізацыі пераабраны Зміцер Дашкевіч.
На з'ездзе былі выкананыя ўсе неабходныя для рэгістрацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання працэдуры, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту". На працягу месяца яны будуць перададзеныя ў Мінюст. Усе папярэднія спробы легалізацыі арганізацыі ў Беларусі былі няўдалымі.
Нагадаем, на сённяшні дзень "Малады фронт" зарэгістраваны ў Чэхіі як міжнародная маладзёжная грамадская арганізацыя.
З'езд арганізацыі прыняў тры рэзалюцыі: "Перамены ў Беларусі здзейсніць толькі беларускі народ", "Адродзім традыцыйную сям'ю — адродзім Беларусь" і "Мясцовыя "выбары" — барацьба за свядомасць грамадства".