"Малады Фронт" не пусцілі ў Crown Plaza

З арганізацыяй разарвалі дамову на арэнду залы на 14 лютага. У гэты дзень, як нагадвае nn.by, мусіла адбыцца ўручэнне 1-й нацыянальнай прэміі "Любоў да Беларусі", заснаванай "Маладым фронтам". Дамова была падпісаная некалькі дзён таму на арэнду залы гатэля на дзве гадзіны. Меркавалася запрасіць на ўручэнне прэміі больш за 300 гасцей: журналістаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, знакамітых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.

4 лютага маладафронтаўцам ператэлефанавалі з гатэля і сказалі, што дамова скасаваная.

Дарэчы, беларускія незалежныя арганізацыі не раз ладзілі свае імпрэзы ў Crown Plaza, прыкладам, там праводзіла мерапрыемствы БХД, і прэцэдэнт з МФ — гэта першы выпадак адмовы ад адміністрацыі гатэля.

Па словах намесніка старшыні арганізацыі Івана Шылы, "Малады фронт" будзе падаваць скаргу ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі