“Малады фронт” паспрабаваў правесці акцыю каля расійскай амбасады
Спецназ міліцыі затрымаў маладафронтаўцаў Міколу Дземідзенку і Маргарыту Кароль. Маладыя людзі спрабавалі разгарнуць расцяжку ля будынку амбасады Расіі ў Мінску. Як паведамляе Радыё "Свабода", супрацоўнікі міліцыі пачалі адбіраць расцяжку. Дземідзенка ўхапіўся за яе, пасля чаго міліцыянты пацягнулі яго па зямлі. Потым хлопцу паведамілі, што ён затрыманы.
Маргарыта Кароль таксама не хацела аддаваць расцяжку. Міліцыянты выклікалі спецназаўцаў, і тыя зацягнулі маладых людзей у машыну.
Мікола Дземідзенка паспеў паведаміць, што мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці, нагадаць пра Дзень беларускай вайсковай славы, а таксама пра стасункі Беларусі і ўсходняга суседа.