"Малады Фронт" патрабуе амністыі і рэабілітацыі палітвязняў
10 снежня, у Дзень правоў чалавека, "Малады Фронт" (зарэгістраваная ў Чэхіі) абвяшчае агульнабеларускую галадоўку. Гэтай акцыяй арганізацыя завяршае грамадскую кампанію “Камунізм — пад трыбунал!” Дзень 10 снежня быў выбраны нездарма. Менавіта ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Савецкім Саюзе палітычныя вязні заўсёды абвяшчалі галадоўку, патрабуючы ўсеагульнай палітычнай амністыі. На думку "Маладога Фронту", у параўнанні з савецкім часам у Беларусі няшмат што змянілася. І зараз ёсць палітзняволеныя (напрыклад, Аляксандр Баразенка), ніхто з палітвязняў так і не быў рэабілітаваны.
Асноўным патрабаваннем свайго паста-галадоўкі моладзевая арганізацыя абвяшчае усеагульную амністыю і рэабілітацыю для палітычных вязняў Беларусі.
Прэс-служба "Маладога Фронту"
Асноўным патрабаваннем свайго паста-галадоўкі моладзевая арганізацыя абвяшчае усеагульную амністыю і рэабілітацыю для палітычных вязняў Беларусі.
Прэс-служба "Маладога Фронту"