"Малады Фронт" патрабуе ў Нацбанка выправіць памылкі на купюрах

Актывісты "Маладога Фронту" накіравалі заявы ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Яны патрабуюць, каб надпісы на купюрах рабіліся ў на падставе новых правілаў арфаграфіі беларускай мовы.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з маладафронтаўцаў. Ён таксама патлумачыў мэты пісьмовага звароту да Нацбанку:

Маладафронтавец: "Хочацца паказаць парадокс сітуацыі, бо дзяржава мусіць выконваць законы, якія сама ж прыдумала. І, безумоўна, чакаем адказу з Нацбанку, а далей ўжо будзем вырашаць, што рабіць".

Нагадаем, што з  1 верасня ўступілі ў дзеянне  новыя правілы беларускай арфаграфіі. Напрыклад, паводле новых правілаў лічэбнік “50” зараз пішацца “пяцьдзясят”, аднак на купюрах напісана па-старому - “пяцьдзесят рублёў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі