"Малады Фронт" рыхтуе на дзень Святога Валянціна “Акцыю Любові”

Заўтра ў дзень Святога Валянціна а 17 гадзіне на плошчы Свабоды адбудзецца “Акцыя любові”. Традыцыйна яе арганізатарам выступае незарэгістраваная арганізацыя "Малады Фронт". Моладзь у чарговы раз збярэцца разам, каб не толькі адзначыць Дзень закаханых, але і нагадаць: Беларусь – еўрапейская краіна. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла актывістка арганізацыі Кацярына.

“Гэтай акцыяй "Малады Фронт" выказвае сваю любоў да Беларусі, выказвае сваю любоў і павагу да еўрапейскіх краін і гаворыць, што Беларусь – гэта еўрапейская краіна, што мы імкнемся да таго, каб Беларусь развівалася як еўрапейскія краіны і была з імі на адным эканамічным узроўні”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі