"Малады фронт" скардзіцца ў АБСЕ на старшыню Офісу АБСЕ ў Беларусі

Арганізацыя "Малады Фронт" звярнулася да дзейнай старшыні АБСе, міністра замежных справаў Грэцыі Доры Бакаяніс з адкрытым зваротам. Моладзь просіць даць прававую ацэнку дзеянням кіраўніка офіса АБСЕ ў Беларусі Ханс-Ёгана Шміта, паведамляе прэс-служба арганізацыі. Нагодай для звароту стаў таемны візіт нямецкага юрыста Марцін Фінке. З просьбай знайсці незалежнага эксперта да Офісу АБСЕ звярнулася Міністэрства замежных справаў Беларусі. Нямецкі эксперт у галіне права праналізаваў справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі ды не знайшоў там парушэнняў з боку ўлады.

Як адзначаюць маладафронтаўцы, візіт эксперта быў таемным, Фінке не вёў перамоваў ні з абвінавачанымі, ні з адвакатамі, а толькі з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў.

У сувязі з гэтым, "Малады фронт" просіць даць прававую ацэнку дзеянням кіраўніка Офісу АБСЭ ў Беларусі Ханса-Ёгана Шміта, які прымаў непасрэдны ўдзел у арганізацыі міжнароднай экспэртызы. Калі дзеянні кіраўніка місіі АБСЕ будуць прызнаныя не адпаведнымі міжнародным і беларускім нормам, моладзевая арганізацыя просіць вынесці рашэнне, прадугледжанае Статутам і іншымі дакументамі АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі