"Малады фронт" зноў спрабуе зарэгістравацца ў Мінюсце

Чарговую спробу легалізацыі ў Беларусі робіць грамадскае аб'яднанне "Малады фронт". 28 лютага ў Міністэрства юстыцыі былі пададзеныя дакументы на яго рэгістрацыю. БелаПАН нагадвае, што чарговы ўстаноўчы з'езд "Маладога фронту" прайшоў у Мінску 30 студзеня з удзелам 86 дэлегатаў. Гэта ўжо шостая ад 2000 года спроба легалізацыі маладзёжнай арганізацыі.

Лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч абяцае, што ў выпадку чарговай нерэгістрацыі, арганізацыя будзе праводзіць устаноўчыя з'езды штоквартальна і падаваць дакументы на рэгістрацыю. "Міністэрства юстыцыі будзе вымушанае даваць нам заканадаўча абаснаваныя адказы, чаму яны не рэгіструюць арганізацыю" — кажа Дашкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі