Маладыя беларусы скралі ў расійскай сталіцы трактар “Беларусь”

Трактар “Беларусь” скралі ў Маскве трое беларусаў, якія працавалі на будоўлі. Яны меркавалі яго прадаць, лічаць праваахоўнікі.  Трактар знік з будоўлі на паўночным-захадзе расійскай сталіцы ў пятніцу. Учора ён знайшоўся. Міліцыянты спынілі трактар на Таманскай вуліцы Масквы. Трое хлопцаў, якія ў ім ехалі, не мелі дакументаў на транспартны сродак. Самі яны аказаліся беларусамі.

МУС Беларусі паведаміў, што двое з іх на радзіме раней былі асуджаны за крадзёж аўтамабіляў. Распачатая крымінальная справа, паведамляе радыёстанцыя “Сіці-FM”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі