Маладзечанскія ўлады не ведаюць, што рабіць з мясам
У Маладэчанскім раёне мясцовыя ўлады прымушаюць усе прадпрыемствы гандлю да 1 лютага выкупіць у мясцовага мясакамбіната рэшткі гатовай прадукцыі. На яго складах знаходзіліся каля 20 тон нерэалізаваных кілбасных вырабаў, тэрмін прыдатнасці якіх падыходзіць да заканчэння.
З гэтай нагоды ў райвыканкаме ўчора прайшла тэрміновая нарада з удзелам кіраўнікоў гандлёвых прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці.
Высветлілася, што за дзень харчовыя крамы паспелі набыць 13 тон кілбасы з 20-ці. Але вось што рабіць з рэштай, пакуль невядома.
Як даведаўся наш карэспандэнт Зміцер Панямонаў, сёння ў райвыканкаме пройдзе чарговая «крызісная нарада».