Маладзён, які абгарэў на купальскім агні, уцёк з лякарні і спрабаваў лячыцца
Апёкі 1-й і 2-й ступені спрабаваў лячыць дома 19-гадовы жыхар вёскі Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна. Дзяніс П. не здолеў пераскочыць Купальскае вогнішча і апёк руку і нагу. Маці прымусіла хлопца лячыцца ў шпіталі, адкуль упарты маладзён адразу ж уцёк. Гэта — трэцяя ахвяра сёлетняга Купалля. Раней Еўрарадыё паведамлялася, што ахвярамі купальскага агню сталі двое жыхароў Віцебскай вобласці: 33-гадовы жыхар Паставаў і 24-гадовы хлопец з-пад Оршы.