Малатабойцы Дзевятоўскі і Ціхан падалі дакументы ў спартыўны суд у Лазане

Беларускія кідальнікі молата Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан, пазбаўленыя срэбранай і бронзавай медалёў Алімпіяды-2008 з-за станоўчых вынікаў допінг-пробаў, маюць намер працягваць даказваць сваю невінаватасць. Як паведамляе БЕЛТА, яны падалі пакет дакументаў з 80 друкаваных старонак у спартыўны суд у Лазане.
Для абароны беларускіх спартсменаў былі нанятыя адвакаты з Англіі і Швейцарыі, таксама ім аказваюць дапамогу расійскія юрысты. Дата разгляду справы пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі