Маляр скраў тры аўтамабілі за суткі
Беларусы спрабуюць
патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса самымі рознымі шляхамі. Нават парушаючы
закон. Падрабязнасці аднаго крымінальнага здарэння ў матэрыяле нашага
карэспандэнта Алеся Літоўчыка:
“Тры аўтамабілі змог скрасці на працягу сутак
малады маляр з Мінска. Праўда, з трэцім транспартным сродкам яму не пашанцавала, і ў Баранавічах яго затрымалі.
У лістападзе
мінулага году хлопца асудзілі за рабаўніцтва,
але гэта яго няшмат чаму навучыла. І скраўшы ў
Мінску “Мэрсэдэс”, ён рушыў у вандроўку ў Нясвіжскі раён. Каля вёскі Астраўкі машына
загрузла, і злодзей вымушаны быў кінуць яе.
Каб не ісці пешшу, ён скраў грузавік “ГАЗ-
У апошні момант, калі мінчук ужо збіраўся на машыне ад’язджаць, яго затрымаў гаспадар, начальнік ЖЭС-4 Віктар Забелін. Ён і здаў парушальніка супрацоўнікам праваахоўных органаў”.