Мамонаў назваў Пуціна хлюпенькім
Апошняя ўзнагарода “Залатога арла”, як аказалася, прайшла з невялікім, але цікавым скандалам. З тэлетрансляцыі цырымоніі ўзнагароджання прэміяй "Залаты Арол", якую паказвалі па "Першым канале" Расіі, была выразаная большая частка прамовы Пятра Мамонава, які атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю. Мамонаў падняўся на сцэну ў старым швэдры, пацёртых джынсах і ў брудных
спартовых чаравіках. Прамаўляць ён пачаў з падзякаў Богу і народу, які яго
выгадаваў, пасля чаго перайшоў да крытыкі.
Маўляў, "усе так усхаваляюць, зрабілі з мяне нейкага ідала, а мы зрабілі вельмі простае кіно, і толькі на агульным фоне яно так вылучаецца. Я не разумею, чаму людзі глядзяць фільм "Выспа" і плачуць у кінатэатрах, а тое, што адбываецца вакол нас, нікога не клапоціць”.
Пасля гэтых словаў Мамонаў, нечакана заявіў, што “усе граюць, але гэтае бесклапотнае жыццё давядзе да таго, што ўсе будуць вучыць кітайскую мову”. Маўляў, яго “ўнук хутчэй за ўсё будзе працаваць звычайным работнікам на нафтавай вышцы, якой будзе кіраваць кітаец. А Пуцін што? Ён хлюпенькі, ён разведчык. Што ён можа?"
Скончыў сваю рэч акцёр тэмай абортаў, дзе сказаў, што "мы кожны год забіваем чатыры мільёны будучых Суворавых і Пушкіных”. Маўляў, “дзеўкі, давайце нараджайце!".
У выніку "Першы канал" выразаў пятую частку прамовы Мамонава.