"Манчэсцер-Юнайтэд" выпусціў шалікі з беларускім арнаментам (фотафакт)
Набыць неабходную для фанатаў каманды рэч можна за 8 фунтаў.
Афіцыйная інтэрнэт-крама "Манчэсцер-Юнайтэд" прадае фанатскія шалікі з беларускім арнаментам. Замовіць чырвона-белы шалік можна ўсяго за 8 фунтаў.
Нагадаем, гэта не першы выпадак увагі да беларускіх матываў з боку сусветных зорак. Напрыклад, амерыканскі рэпер Снуп Дог стварыў серыю рэчаў пад назвай "SNOOP LOVES BELARUS", якую склалі заплечнікі, цішоткі і чахлы для гаджатаў.
Фота: store.manutd.com