"Манрэаль" развітаецца з Касціцыным-старэйшым?
"Манрэаль Канадзіенс" летам 2010 года плануе абмяняць беларускага форварда Андрэя Касціцына. Канадскі клуб не надта задаволены гульнёй беларуса ў цяперашнім сезоне. Касціцын-старэйшы ў рэгулярным чэмпіянаце за 59 матчаў набраў 33 (15+18) ачкі. У плэй-офф Андрэй у 19 гульнях адзначыўся 8 (3+5) ачкамі, нагадвае прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі.