Мантаж новага корпусу БелАЭС могуць пачаць у канцы гэтага года
Мантаж замененага корпуса рэактара БелАЭС будзе пачаты не раней за канец 2016 года. Пра гэта паведаміў журналістам 11 кастрычніка ў Мінску на адкрыцці Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.
Паводле яго слоў, у завадскіх умовах завяршаецца выпрабаванне другога корпуса рэактара і ў кастрычніку ён павінен быць адпраўлены на будаўнічую пляцоўку. Гэты корпус плануюць выкарыстоўваць для мантажу на першым энергаблоку.
Тэрміны будаўніцтва АЭС будуць ссоўвацца і давядзецца шукаць рэзервы, каб кампенсаваць гэтае адставанне.
Змена тэрмінаў уводу атамнай станцыі звязана з інцыдэнтам, які адбыўся на будпляцоўцы 10 ліпеня. Падчас выпрабавальнай трэніровачнай ўстаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад двух да чатырох метраў. Расійскі бок заявіў пра гатоўнасць замяніць пашкоджаны корпус, нагадвае БелаПАН.