МАП: У Беларусі ёсць прагрэс у выкананні Канвенцыі аб свабодзе асацыяцыі

Міжнародная арганізацыя працы пазітыўна ўспрымае зробленыя беларускім урадам крокі па захаванні Канвенцыі МАП аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю. Паводле інфармацыі БЕЛТА, гэта было адзначана паседжанні камітэта па ўжыванні міжнародных працоўных стандартаў МАП, якое адбылося ў Жэневе.  Паседжанне Камітэта прайшло ў рамках 98-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), у якой прымае ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь. У яе складзе — прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Пастаяннага прадстаўніцтва нашай краіны пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, Федэрацыі прафзвязаў Беларусі і Канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў). Урадавую частку беларускай дэлегацыі ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Ўладзімір Патупчык.

Нагадаем, што менавіта з-за ўціску на незалежныя прафсаюзы МАП увяла санкцыі супроць Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі