Марцаў: Расійска-беларускія адносіны не залежаць ад Мядзведзева

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў сваім пераемнікам Дзмітрыя Мядзведзева, першага віцэ-прэм’ера краіны. Галоўны рэдактар газеты “БДГ. Деловая газета” Пётр Марцаў лічыць, што самае значнае ў гэтым прызначэнні той факт, што Мядзведзеў — старшыня савета дырэктараў “Газпрома”.
Пётр Марцаў: “Варта адзначыць, што Мядзведзеў – не толькі віцэ-прэм’ер, але і старшыня савета дырэктараў Газпрома, то бок, галоўнай расійскай кампаніі, на якой увогуле будуецца зараз у апошні час уся знешняя эканоміка Расіі”.

Але ў адносінах да Беларусі, лічыць Марцаў, гэтае прызначэнне мала што значыць. Ад прозвішча новага прэзідэнта Расіі адносіны паміж нашымі краінамі не зменяцца.

Пётр Марцаў: “Ніякіх пераменаў абсалютна не азначае. Не істотна: быў бы Іваноў, Зубкоў ці нехта іншы. Для Беларусі гэта не мела б значэння. І новага нічога не адбылося б.

Будзе працягвацца знешнепалітычны курс Расіі, які фармулюецца вельмі проста: альбо Беларусь інтэгруецца ў склад Расіі праз мадэль “саюзнай дзяржавы”, альбо яна з’яўляецца суверэннай краінай.

І самае галоўнае, яшчэ раз скажу, ад прозвішча наступнага прэзідэнта Расіі нічога не зменіцца. Там ужо не персона вызначае развіццё краіны, а сур’ёзныя палітычныя і фінансавыя групы. Яны ўжо склаліся ў Расіі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі